Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краматорску выбухі на аэрадроме. Згарэў верталёт


На аэрадроме ў Краматорску Данецкай вобласьці здарыўся выбух — у выніку абстрэлу выбухнуў верталёт.

Пра гэта паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук на брыфінгу ва ўкраінскім крызісным мэдыяцэнтры, перадае Еспресо.TV.

Паводле ягоных зьвестак, быў узарваны верталёт МІ-8, ахвяраў няма.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, лягер спэцназу СБУ абстралялі з рэактыўных гранатамётаў.
XS
SM
MD
LG