Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча пачаць трэцюю сусьветную вайну, — Яцанюк


Арсень Яцанюк

Арсень Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне могуць выклікаць глябальны ваенны канфлікт.

«Спробы расейскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Ўкраіны прывядуць да ваеннага канфлікту на эўрапейскім прасторы. Сьвет яшчэ не забыўся Другую сусьветную вайну. Расея хоча пачаць ужо трэцюю сусьветную вайну. Уся паўната адказнасьці за агрэсію на тэрыторыі Ўкраіны, за падрыў міжнароднай бясьпекі і стабільнасьці ляжыць на кіраўніцтве Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Яцанюк на пасяджэньні ўрада.

Прэм’ер таксама адзначыў, што «падтрымка Расеяй тэрарыстаў ва Ўкраіне зьяўляецца міжнародным злачынствам»:

«Мы заклікаем усю міжнародную супольнасьць аб’яднацца супраць расейскай агрэсіі», — заявіў ён.

Паводле Яцанюка, Украіна і ў далейшым будзе прытрымлівацца жэнэўскіх дамоўленасьцяў, дасягнутых 17 красавіка:

«Мы правядзем канстытуцыйную рэформу, і мы зьвяртаемся да Расеі выканаць тое, што яна абяцала, але не зрабіла ніводнага кроку».
XS
SM
MD
LG