Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФРГ прапануе вырашыць крызыс ва Ўкраіне шляхам круглага стала


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Міністар замежных спраў Нямеччыны прапануе правесьці круглы стол па сытуацыі ва Ўкраіне з усімі ўдзельнікамі канфлікту, а таксама з удзелам Эўразьвязу, ЗША і Расеі.

Міністар замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер лічыць патрэбным правесьці круглы стол з удзелам усіх удзельнікаў канфлікту і сумесна наведаць шэраг украінскіх рэгіёнаў.

Пра гэта піша нямецкая газэта Sueddeutsche Zeitung.

«Гаворка пра тое, каб дамагчыся хуткіх зьменаў, якія адчуюць жыхары Украіны», — сказаў Штайнмаер.

У лісьце да прэзыдэнта Швайцарыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ, Штайнмаер заклікаў да актывізацыі дзейнасьці ва Ўкраіне, накіраванай на вырашэньне крызысу. Копію ліста атрымалі таксама ЗША, Эўразьвяз, Расея і Ўкраіна.

Нямецкі міністар лічыць, што арганізацыя круглых сталоў для вырашэньня крызысу можа быць пасьпяховай, калі гэтая ініцыятыва атрымае палітычную падтрымку краін, якія 17 красавіка былі ўдзельнікамі сустрэчы ў Жэнэве. Менавіта высокія прадстаўнікі гэтых краін, на думку Штайнмаера, могуць таксама наведаць ўсходнія і заходнія рэгіёны Ўкраіны для ацэнкі сытуацыі на месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG