Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча судзяць за парушэньняў правілаў нагляду


Зьміцер Дашкевіч

Першамайскі суд Менску пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

Справу разглядае судзьдзя Юры Гарбатоўскі.

Дашкевіча вінавацяць ў парушэньні правілаў нагдляду і ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Дашкевічу забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Прэвэнтыўны нагляд над Зьмітром Дашкевічам павінен скончыцца 28 траўня.

28 жніўня 2013 года Зьміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зьняволеньня. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасьля — за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
XS
SM
MD
LG