Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Расейскай Фэдэрацыі па абавязацельствах у замежнай валюце да «BBB-».

Кароткатэрміновы рэйтынг Расеі ў замежнай валюце паніжаны да «A-3» замест ранейшага «A-2», доўгатэрміновы рэйтынг у нацыянальнай валюце — да «BBB» замест «BBB +

Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах Расеі „нэгатыўны“.

«Паніжэньне рэйтынгу адлюстроўвае рызыкі, зьвязаныя з чаканьнямі далейшага істотнага адтоку капіталу з Расеі, якія адзначаюцца ў першым квартале 2014 года», — гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

«На нашу думку, геапалітычная напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і Ўкраінай можа прывесьці да далейшага істотнага адтоку як замежнага, так і ўнутранага капіталу з расейскай эканомікі, што яшчэ больш падарве пэрспэктывы росту эканомікі краіны», — адзначаюць экспэрты S & P.

Кіраўнік Мінэканамразьвіцьця РФ Аляксей Улюкаеў назваў рашэньне S & P аб паніжэньні прагнозу Расеі як збольшага палітычна матываванае, а збольшага зьвязанае з макраэканамічнай сытуацыяй:

«Гэта чаканае рашэньне, таму што спачатку былі перагледжаныя чаканьні, потым пераглядаюцца рэйтынгі. Зразумела, што гэта збольшага палітычна матываванае рашэньне, а збольшага, магчыма, рэакцыя на сапраўднае пагаршэньне макраэканамічнай сытуацыі, у якой мы знаходзімся», — сказаў Улюкаеў журналістам, адказваючы на пытаньне Інтэрфакса.

Расейскія фондавыя індэксы сёньня адкрыліся зьніжэньнем каціровак.

У пятніцу на Маскоўскай біржы індэкс ММВБ ў першыя хвіліны гандлю зьнізіўся на 0,96% і склаў 1288,00 пункта. Індэкс РТС, які разьлічваецца ў далярах, паменшыўся на 1,27 % да ўзроўню 1131,10 пункта, перадае ІТАР — ТАСС.
XS
SM
MD
LG