Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі журналіст зь беларускімі каранямі распавёў, як яго катавалі ў Славянску


Сайман Астроўскі
Сайман Астроўскі

У Славянску ўзброеныя прарасейскія сэпаратысты адпусьцілі амэрыканскага журналіста Саймана Астроўскага.

Журналіста выданьня Vice News з аўторка трымалі ў палоне ў Славянску.

Як паведамляе тэлеканал «1+1», Астроўскі распавёў украінскім СМІ, што ў палоне яго білі, зьвязвалі рукі і надзявалі павязку на вочы. На якіх умовах яго вызвалілі, амэрыканец пакуль ня кажа. Раней сэпаратысты хацелі абмяняць яго на свайго арыштаванага лідэра Паўла Губарава, так званага «народнага губэрнатара» Данеччыны, арыштаванага СБУ за сэпаратызм.

«У іх была мая фатаграфія на прапускным пункце. Таму, чалавек на пункце пропуску параўнаў мой твар з фота, і яны проста запіхнулі мяне ў машыну, — кажа былы палонны.— Я правёў чатыры дні ў склепе з трыма ці чатырма іншымі хлопцамі. Яны ўвесь час прыводзілі новых людзей з вуліцы, п’яніц, наркаманаў, актывістаў і людзей зь іншых частак Украіны. Некаторых людзей ўтрымлівалі дзень, некаторых — даўжэй. З намі там трымалі і некага кшталту дэпутата гарадзкога савета», — распавёў Астроўскі.

Сайман Астроўскі нарадзіўся ў Маскве. Ягоны дзядуля паходзіць з Гомеля. На рубяжы 80–90 гадоў ягоная сям’я выехала ў ЗША, у Чыкага.

Апошнім часам Сайман працаваў у агенцтве Франс Прэс і ў ангельскай рэдакцыі тэлеканалу"Аль-Джазіра". Бываў у камандзіроўках у Менску, у прыватнасьці рабіў сюжэты аб палітычнай сытуацыі ў краіне і аб беларускай андэргаўнднай музыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG