Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Думе прапануюць увесьці ва Ўкраіну «міратворцаў»


Прадстаўнікі Савету Фэдэрацыі Расеі прапануюць увесьці т.зв. «міратворчы кантынгент» ва ўсходнія і паўднёвыя вобласьці Ўкраіны. Пра гэта паведамляюць расійскія «Известия» са спасылкай на члена Савету Фэдэрацыі Валерыя Шнякіна.

«Трэба тэрмінова саджаць за стол перамоваў Расею, ЗША, ЭЗ і Ўкраіну і дамаўляцца аб увядзеньні на паўднёвы ўсход міратворчага кантынгенту. Цяпер мы фармуем такую прапанову, і яна будзе вынесеная на пасяджэньне Савету Фэдэрацыі 29 красавіка, а калі сытуацыя абвострыцца яшчэ больш, то не выключаю, што і раней», – адзначыў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG