Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турчынаў расказаў Лукашэнку пра зьнішчаных тэрарыстаў


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Сёньня ўвечары адбылася тэрміновая тэлефонная размова прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і в. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзыдэнта Беларусі.

«Аляксандар Турчынаў падрабязна праінфармаваў кіраўніка Беларускай дзяржавы аб падзеях, якія адбываюцца», – гаворыцца ў паведамленьні.

«Са словаў Аляксандра Турчынава, асаблівую занепакоенасьць выклікае горад Славянск, у якім у цяперашні час засяроджаная асноўная база ўзброеных тэрарыстаў. Таму там праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя, падчас якой, як адзначыў Аляксандар Турчынаў, былі забітыя 5 тэрарыстаў, якія адкрылі агонь па вайскоўцах Узброеных Сіл Украіны», – адзначаецца ў паведамленьні.
XS
SM
MD
LG