Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэрарысты ў Славянску захопліваюць дзіцячыя садкі, – відавочцы


Самаабвешчаны «мэр» Славянская Вячаслаў Панамароў даў каманду сэпаратыстам заняць дзіцячыя сады. Пра гэта на сваё старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Раман Бурко, спасылаючыся на сьведчаньні відавочцаў.

Мясцовыя жыхары распавялі, што з 13:00 па 5-6 чалавек са зброяй знаходзяцца непасрэдна каля дзіцячых садкоў і школ Славянска.

«Мэр» даў каманду сваім тэрарыстам выкарыстоўваць тактыку Пуціна – прыкрывацца жанчынамі і дзецьмі. Бацькі, якія прыйшлі забіраць сваіх дзяцей з садка раней, сутыкнуліся з тым, што дзяцей ім не аддаюць пад рознымі прычынамі і сьцьвярджаюць, што яны павінны ваяваць на баку «Данецкай Рэспублікі», – паведаміў журналіст.
XS
SM
MD
LG