Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Расейскай Фэдэрацыі пачалі вучэньні на мяжы з Украінай


Як паведамляе ІТАР-ТАСС, пра гэта сёньня паведаміў міністар абароны РФ генэрал арміі Сяргей Шайгу.

Шайгу заявіў, што ў сувязі з канцэнтрацыяй вялікай колькасьці украінскіх войскаў у памежных з Расеяй раёнах і пачаткам актыўнай фазы «апэрацыі ўкраінскіх сілавікоў і экстрэмістаў супраць мірных грамадзян на паўднёвым усходзе Украіны», батальённыя і тактычныя групы Паўднёвага і Заходняга вайсковых акругаў пачалі вучэньні ў памежных з Украінай раёнах.

Паводле Шайгу, у сілавой апэрацыі супраць мірных грамадзян на паўднёвым усходзе Украіны дзейнічае групоўка ўкраінскіх войскаў колькасьцю больш за 11 тысяч чалавек, цалкам узброеных аўтаматычнай зброяй. Да апэрацыі прыцягнутыя каля 160 танкаў, больш за 230 БМП і БТР, ня менш як 150 гармат і мінамётаў, вялікая колькасьць авіяцыі.

«Супраць мірных грамадзян дзейнічаюць падразьдзяленьні Нацыянальнай гвардыі, а таксама батальёны з экстрэмістаў „Правага сектару“ (Харкаў, Слабожанец), пачата фарміраваньне батальёна „Данбас“. Падаўленьне выступленьняў мірнага насельніцтва ажыцьцяўляюць перакінутыя ў Данецкую і Луганскую вобласьці байцы спэцпадразьдзяленьняў службы бясьпекі Украіны, а таксама МУС» — сказаў кіраўнік расейскага вайсковага ведамства.

У той жа час, паведаміў Шайгу, «у атрадах самаабароны на паўднёвым усходзе Ўкраіны налічваецца крыху больш за 2 тысячы чалавек, каля 100 адзінак аўтаматычнай зброі, у асноўным захопленай у раённых аддзелах міліцыі і Службы бясьпекі, а таксама некалькі дзясяткаў адзінак гладкаствольнай паляўнічай зброі».

«Сілы відавочна няроўныя» — адзначыў Шайгу. — «Такая адмашка на выкарыстаньне зброі супраць мірных жыхароў сваёй краіны ўжо дадзена. Калі сёньня гэтую ваенную машыну не спыніць, то гэта прывядзе да вялікага ліку загінулых і параненых. Не спрыяюць нармалізацыі становішча вакол Украіны і аб’яўленыя вучэньні войскаў НАТО на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі».

«Мы вымушаныя рэагаваць на такое разьвіцьцё сытуацыі. Акрамя таго, авіяцыя выканае палёты па адпрацоўцы дзеяньняў паблізу дзяржаўнай мяжы» — дадаў Шайгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG