Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Выкарыстаньне арміі ў Славянску — злачынства супраць народу


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін даў зразумець, што калі Кіеў насамрэч выкарыстаў ўзброеныя сілы ў акцыі супраць сэпаратыстаў у Славянску, дык гэта будзе мець сур’ёзныя наступствы для міждзяржаўных адносін Расеі і Ўкраіны.

«Калі сапраўды сёньняшні рэжым у Кіеве пачаў выкарыстоўваць войска супраць насельніцтва ўнутры краіны, то гэта, без усялякіх сумневаў, вельмі сур’ёзнае злачынства супраць свайго народу» — цытуе Пуціна агенцтва РИА Новости.

Пуцін дадаў, што ён, пакуль што, мае інфармацыю пра апошнія падзеі на Ўкраіне толькі са СМІ.

Пуцін паўтарыў, што выканаўчыя ўлады ў Кіеве — нелегітымныя:

«Калі сёньняшнія ўлады ў Кіеве гэта зрабілі, то гэта, безумоўна, ужо хунта, нейкая кліка проста. Па-першае, у іх няма агульнанацыянальнага мандату, яны, у найлепшым выпадку, маюць толькі некаторыя элемэнты легітымнасьці, толькі ў рамках парлямэнту».

Прэзыдэнт Расеі назваў меркаваную вайсковую апэрацыю ў Славянску «карнай» і прыгразіў бліжэй неакрэсьленымі наступствамі міждзяржаўнага характару:

«І калі вось гэтыя людзі перайшлі да так званай вострай фазы, то гэта ня нейкая вострая фаза, гэта проста карная апэрацыя, і яна безумоўна будзе мець наступствы для тых людзей, якія прымаюць рашэньні падобнага роду, у тым ліку гэта адносіцца і да нашых міждзяржаўных адносін» — сказаў Пуцін на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ ў Санкт-Пецярбургу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG