Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына будзе прадстаўляць Беларусь на будапэшцкай сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў Вышаградзкай групы і «Ўсходняга партнэрства».

Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, чаму на сустрэчу міністраў едзе намесьніца міністра, Дзьмітры Мірончык адказаў:

«Запрашэньне, якое мы атрымалі, было на імя міністра Ўладзімера Макея, але зыходзячы з працоўнага графіку міністра Макея было вырашана, што на гэту сустрэчу накіруецца Алена Купчына».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі падкрэсьліў, што сустрэча ў Будапэшце носіць афіцыйны статус. Яна праводзіцца ў такім фармаце штогод, раз на год, і Беларусь чакае ад гэтай сустрэчы «адкрытай дыскусіі аб стане „Ўсходняга партнэрства“ і пэрспэктывах разьвіцьця гэтай праграмы з улікам чаканьня ўсіх бакоў, якія ўдзельнічаюць у дадзенай праграме».
XS
SM
MD
LG