Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецкай вобласьці прарасейскія баевікі напалі на склады зброі


Ноччу ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку тэрарыстаў на склады са зброяй у горадзе Арцёмаўску Данецкай вобласьці. Ёсьць параненыя.

Мінулай ноччу ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку ўзброеных тэрарыстаў на склады са зброяй у Арцёмаўску Данецкай вобласьці, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на кіраўніка цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрыя Тымчука:

«Паводле апэратыўных зьвестак групы „Інфармацыйны Супраціў“, ноччу ў Данецкай вобласьці адбылося чарговае баявое сутыкненьне. Некалькі дзясяткаў экстрэмістаў, узброеных аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, напалі на склады са зброяй у Арцёмаўску».

Украінскія вайскоўцы далі адпор налётчыкам: сустрэўшы ўзброены супраціў, экстрэмісты разьбегліся. Па папярэдніх дадзеных, ёсьць параненыя.

Паводле камандзіра часткі Ўладзімера Чабатка, напад адбілі. Пра гэта афіцэр распавёў мясцоваму сайту 06274.сom.ua.

«Не, нас не захапілі, быў напад баевікоў. Яго адбілі».

У сацыяльных сетках пішуць пра тое, што чулі і выбухі ў раёне вайсковай часткі. Каля пяці раніцы над горадам кружылі верталёты. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у горадзе адмянілі заняткі ў школах.

У 5.20 раніцы на санпрапускнік шпіталя «хуткая» даставіла вайскоўца кантрактнай службы з раненьнем у твар. Пацярпеламу аказаная дапамога. Стан 27-гадовага пацыента мэдыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG