Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Расею спрыяць вызваленьню будынкаў ва Ўкраіне


Высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат абвінаваціў Маскву ў невыкананьні абавязацельстваў, узятых на мінулым тыдні ў Жэнэве, па дээскаляцыі канфлікту ва Ўкраіне.

Выступаючы перад журналістамі ў Брусэлі, амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе ( АБСЭ) Даніэль Баер заявіў, што Расея павінна прыняць канструктыўны ўдзел у рэалізацыі пагадненьня ў Жэнэве. Паводле яго слоў, да гэтага часу гэтага не было. Баер адзначыў, што выкананьне пагадненьня, якое прадугледжвае раззбраеньне незаконных узброеных фармаваньняў, павінна займаць толькі дні, а не тыдні .

Баер заклікаў Маскву супрацоўнічаць з місіяй назіральнікаў АБСЭ, накіраваўшы ў гарады ўсходняй Украіны высокапастаўленага дыплямата, які б дапамог АБСЭ пераканаць прарасейскіх баевікоў пакінуць акупаваныя адміністрацыйныя будынкі.
XS
SM
MD
LG