Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя выкраданьнем журналіста Астроўскага


Сайман Астроўскі

Сайман Астроўскі

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выказаў занепакоенасьць выкраданьнем у Славянску журналіста амэрыканскага выданьня «Vice News» Саймана Астроўскага.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.

Паводле яе слоў, прарасейску настроеныя сілы павінны вызваліць усіх, каго яны утрымліваюць сілай, у прыватнасьці журналістаў:

«Выказваем глыбокую занепакоенасьць з нагоды выкраданьня амэрыканскага грамадзяніна — журналіста ў Славянску. Як паведамляецца, ён знаходзіцца ў руках прарасейскіх сэпаратыстаў. Мы таксама паставілі нашы пытаньні ўкраінскім чыноўнікам, паколькі яны працуюць з мясцовымі чыноўнікамі, каб паспрабаваць разрадзіць сытуацыю ў сфэры бясьпекі. Мы таксама асуджаем ўзяцьця ў закладнікі любога, у тым ліку і журналістаў на ўсходзе Ўкраіны. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызваленьня і просім Расію выкарыстаць свой уплыў, каб яны вызваленыя неадкладна», — заявіла Сакі.

22 красавіка самаабвешчаны мэр Славянска Вячаслаў Панамароў заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што сэпаратысты затрымалі журналіста амэрыканскага выданьня «Vice News» Саймана Астроўскага. Паводле яго слоў, затрыманых у горадзе журналістаў правяраюць, ці не зьяўляюцца яны шпіёнамі.

Па папярэдніх дадзеных, цяпер гаворка ідзе пра ўтрыманьня сілай сямі журналістаў.

XS
SM
MD
LG