Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Сьвятагорск вызвалілі ад узброеных сэпаратыстаў


Сілы спэцпадразьдзяленьняў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны вызвалілі горад Сьвятагорск ад незаконнай узброенай групоўкі сэпаратыстаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага МУС.

Сілавікі, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі, выціснулі незаконную ўзброеную групоўку за межы паселішча. Ахвяраў няма.

Сьвятагорск мае стратэгічнае значэньне, бо разьмешчаны на мяжы трох абласьцей: Данецкай, Луганскай і Харкаўскай.

Цяпер Сьвятагорск і яго навакольле патрулююцца міліцыяй.
XS
SM
MD
LG