Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне значна паболела прыхільнікаў эўраінтэграцыі і НАТО


Большасьць ўкраінцаў не падтрымліваюць наданьне расейскай мове статусу другой дзяржаўнай і выступаюць супраць фэдэралізацыі краіны, сьведчаць сацыёлягі.

Што тычыцца зьнешнепалітычных арыенціраў, то апошнім часам сярод ўкраінцаў паболела прыхільнікаў эўраінтэграцыі і ўступленьня ў НАТО. Адзін з асноўных фактараў гэтага росту — адчуваньне зьнешняй пагрозы. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў канцы сакавіка — пачатку красавіка Цэнтрам Разумкова і Сацыялягічнай групай «Рэйтынг» ва ўсіх рэгіёнах Украіны за выключэньнем Крыму (апытана 3011 рэспандэнтаў ад 18 гадоў, хібнасць выбаркі — 1,9%).

54,5% апытаных падтрымалі б далучэньне Ўкраіны да Эўразьвязу, у той час як далучэньне да Мытнага зьвязу — 23,9%. Далучэньне да НАТО падтрымалі б 35,8% а супраць былі б 47,9%. (У апытаньнях папярэдніх гадоў далучэньне Ўкраіны да НАТО падтрымлівалі каля 20 працэнтаў рэспандэнтаў).

69.3% украінскіх грамадзян выступаюць за захаваньне унітарнага характару дзяржавы, прыхільнікаў фэдэрацыі толькі 16,7%, а 14% ня вызначыліся ў гэтым пытаньні.

Калі б на ўсеўкраінскі рэфэрэндум вынесьлі пытаньне аб статусе моў, то 56,5% украінскіх грамадзян выказаліся б за тое, каб адзінай дзяржаўнай заставалася ўкраінская, а расейская мова свабодна выкарыстоўвалася. Пры гэтым 37,6% гатовыя падтрымаць варыянт, згодна зь якім і украінская, і расейская былі б дзяржаўнымі, а 5,9% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG