Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За свабоду» прапануе Марш незалежнасьці


Спроба правесьці «Марш за незалежнасьць» у траўні 2009 году была задушаная ўладамі

Спроба правесьці «Марш за незалежнасьць» у траўні 2009 году была задушаная ўладамі

Мэта акцыі — публічна выказаць падтрымку ідэі мацаваньня незалежнасьці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтралітэт.

Шэсьце мяркуюць правесьці ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці да плошчы Незалежнасьці, дзе павінен адбыцца мітынг.

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум, паводле якога расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай, а нацыянальныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» — былі замененыя на мадыфікаваную савецкую сымболіку.

«Гэта той дзень, калі раскол у беларускім грамадзтве паглыбіў рэфэрэндум па зьмене дзяржаўнай сымболікі. На Марш незалежнасьці мы заклікаем браць перадусім бел-чырвона-белыя сьцягі! Бо яны — галоўны сымбаль нашай незалежнасьці і дзяржаўнасьці. Калі ёсьць патрыёты Беларусі, якія атаясамліваюць незалежнасьць зь сёньняшняй дзяржаўнай сымболікай, мы запрашаем іх далучыцца. Беларусь у нас адна!» — заявіў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец.

«Важна, каб улада не на словах, а на справе даказала гатоўнасьць бараніць незалежнасьць і спрыяць кансалідацыі грамадзтва, агульнанацыянальнаму кансэнсусу. Паводле здаровага сэнсу ўлады мусяць ня толькі дазволіць акцыю, але і далучыцца да яе», — кажа першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG