Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША пачынае тур па краінах Азіі


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачынае сёньня тыднёвую паездку па краінах Азіі. Ён наведае Японію, Паўднёвую Карэю, Малайзію і Філіпіны.

У Белым доме паведамілі, што паездка будзе накіравана ў асноўным на наладжваньне эканамічных сувязяў.

Турнэ пачнецца з афіцыйнага візыту ў Японію - першага з 1996 года , калі ў краіну прыяжджаў Біл Клінтан. Акрамя таго, упершыню за 50 гадоў амэрыканскі прэзыдэнт наведае Малайзію.

Паездка Барака Абамы ў Азію праходзіць на фоне абвастрэньня тэрытарыяльнай спрэчкі Японіі з Кітаем за астравоў Сенкаку ў Усходне-Кітайскім моры і падвышанай напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG