Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна працягае імпартаваць газ у Расеі, але за яго пакуль ня плаціць


Украіна імпартуе з Расеі неабходныя ёй аб’ёмы газу, заявіў міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Юрый Продан.

«Мы бярэм на тыя патрэбы, якія патрэбныя для Украіны. Гэта ад 40 млн куб м да 60 млн куб м газу ў суткі», — сказаў міністар журналістам у Кіеве ў сераду.

Пры гэтым Юры Продан даў зразумець, што Ўкраіна не ажыцьцяўляе аплату за расейскі газ, бо няма канчатковай дамоўленасьці па яго кошту.
XS
SM
MD
LG