Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагроза экстрэмізму існуе ў 8 абласьцях Украіны, — Тымчук


Пагроза экстрэмізму існуе ў 8 абласьцях Украіны. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook напісаў Кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук .

На думку экспэрта, самая вялікая пагроза сэпаратызму назіраецца ў Данецкай вобласьці (8 балаў). Далей ідуць Луганская вобласьць (6 балаў), Харкаўская і Адэская (па 5 балаў) вобласьці.

У Мікалаеўскай, Херсонскай і Запарожскай абласьцях узровень пагрозы экстрэмізму ў гэтых абласьцях ацэньваецца экспэртамі цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў у 3 балы.

Самы нізкі паказьнік пагрозы экстрэмізму, на думку экспэрта, існуе ў Днепрапятроўскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG