Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне хочуць забараніць партыі «Расейскі блёк» і «Расейскае адзінства»


Міністэрства юстыцыі Ўкраіны просіць Акруговы адміністрацыйны суд Кіева забараніць дзейнасьць палітычных партыяў «Расейскі блёк» і «Расейскае адзінства».

«23 красавіка 2014 ў 10.30 Акруговы адміністрацыйны суд горада Кіева будзе разглядаць справы паводле пазоваў Міністэрства юстыцыі Ўкраіны да палітычных партыяў „Расейскі блёк“ і „Расейскае адзінства“ (пра забарону дзейнасьці палітычных партыяў)», цытуе УНІАН паведамленьне прэсавай службы ўкраінсканга Мін’юсту.

20 сакавіка ў Адэсе была затрыманая адна з актывістак прарасейскіх акцыяў лідэрка мясцовай арганізацыі партыі «Расейскі блёк» Валерыя Каўрова па падазрэньні ў сэпаратызьме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG