Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павінен аддаць тэрыторыі, якія ён скраў, — амэрыканскі кангрэсмэн


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Украіна можа здабываць палову газу, які яна спажывае, такім чынам скараціўшы залежнасьць ад расейскіх паставак, заявіў амэрыканскі кангрэсмэн Эд Ройс на брыфінгу дэлегацыі прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў Кіеве.

«Украіна зможа здабываць 50% (ад агульнай патрэбны) газу да 2020 года, калі мы будзем мець магчымасьць разьвіваць газавыя рэсурсы тут. Гэта павінна быць камбінацыя стратэгіяў, якія, мы верым, змогуць дапамагчы зьнізіць кошт энэрганосьбітаў і зрабіць Украіну менш залежнай ад „Газпраму“ — манапаліста на газавым рынку. Таму гэта кірунак, у якім мы плянуем супрацоўнічаць», — заявіў Ройс.

Кангрэсмэны адзначаюць, што прэзыдэнцкія выбары, якія заплянаваныя ва Ўкраіне на травень, павінны стаць «адказам Пуціну».

«Увесь сьвет будзе назіраць за гэтымі выбарамі. Мы павінны быць упэўненыя, што яны пройдуць сумленна. І гэта будзе адказ Пуціну, што ён ня зможа разьбіць свабодную і дэмакратычную Ўкраіну, таму што ўкраінскі народ не дазволіць яму гэта зрабіць», — адзначыў кангрэсмэн Эліёт Энгель.

Паводле ягоных словаў, сытуацыя з анэксіяй Крыма і ўварваньнем ва ўсходнія рэгіёны Ўкраіны застаецца прадметам перамоваў паміж лідэрамі дзяржаў.

«Я лічу, што ён павінен аддаць усе тэрыторыі, якія ён скраў ва Ўкраіны. Таму гэта ў далейшым будзе абмяркоўвацца лідэрамі дзяржаваў», — адзначае Энгель.
XS
SM
MD
LG