Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крупках перанесьлі суд за страты падчас выбараў


Раённы суд у Крупках разглядае пазоў Менскай акружной выбарчай камісіі да настаўніка зь вёскі Дакудава Крупскага раёну Васіля Лапаціна.

Выбарчая камісія патрабуе, каб актывіст партыі «Справядлівы сьвет» Васіль Лапацін кампэнсаваў страты, якія ён нібыта нанёс дзяржаве, калі ў сакавіку зьняўся з выбараў у Менскі абласны савет. Камісія ацаніла страты ў 2 мільёны 800 тысяч рублёў.

«22 красавіка суд не адбыўся. Перанесьлі на панядзелак, 28 красавіка. Патлумачылі перанос тэхнічнымі прычынамі», — паведаміў Свабодзе актывіст партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Абразоўскі, які прыяжджаў у Крупкі на працэс над Васілём Лапаціным.

Былы кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савету Васіль Лапацін пазоў выбарчай камісіі не прызнае і заяўляе, што мусіў зьняцца з выбараў з-за недаверу да выбарчай камісіі і ціску на ягоную ініцыятыўную групу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG