Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: ЗША гатовыя дапамагчы Ўкраіне аднавіць эканоміку


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы сёньня ў Кіеве, заявіў аб гатоўнасьці Злучаных Штатаў дапамагчы Ўкраіне аднавіць яе эканоміку.

Паводле Байдэна, які завяршае двухдзённы візыт ва Ўкраіну, у гэтай краіне яшчэ шмат чаго трэба зрабіць для пераадоленьня карупцыі, рашэньня іншых складаных праблем. Вашынгтон гатовы падтрымаць украінскіх лідэраў у згуртаваньні нацыі, у забесьпячэньні энэргетычнай незалежнасьці краіны, дадаў амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт.

Выступаючы перад членамі ўкраінскага парлямэнту, Байдэн сказаў, што заплянаваныя на 25 траўня прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне стануць «самай важнай падзеяй» у гісторыі дзяржавы.

Сёньня Джо Байдэн сустракаўся з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, сьпікерам Вярхоўнай Рады Аляксандрам Турчынавым. Заплянаваны таксама яго перамовы зь прэм’ер-міністрам Арсеніем Яцанюком.
XS
SM
MD
LG