Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мустафу Джамілеву забаронены ўезд у Крым на 5 гадоў


Экс-кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народу, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафа Джамілеў заявіў, што яму забаранілі ўяжджаць у Крым да 2019 году.

Як паведамляе сайт Мэджлісу, сёньня раніцай Джамілеў разам з намесьнікам кіраўніка Мэджлісу Асланам Омэр Кырымлы выехалі з Крыму ў Кіеў, дзе ў Джамілёва павінна адбыцца сустрэча зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Пры перасячэньні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжы Крыму з Украінай , Мустафу Джамілеву выдалі «Акт апавяшчэньня аб недазволе ўезду ў Расейскую Фэдэрацыю». У дакумэнце няма ні пячатак, ні подпісаў, аднак маецца спасылка на пастанову аб забароне ўезду замежнаму грамадзяніну ад 19 красавіка На сайце Мэджлісу апублікаваная фатаграфія дакумэнта.

Джамілеў заявіў, што вернецца ў Крым, нягледзячы на пастанову.
XS
SM
MD
LG