Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: ЗША не фінансавалі Майдан


Вікторыя Нуланд на Майдане

Вікторыя Нуланд на Майдане

Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд заявіла, што Вашынгтон фінансаваў разьвіцьцё дэмакратыі ва Ўкраіне, але не Майдан.


Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю CNN, камэнтуючы цьверджаньне, што ЗША выдаткавалі 5 мільярдаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ва Ўкраіне, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«ЗША ўклалі каля 5 мільярдаў ва Ўкраіну з 1991 году, з таго часу, як яна зноў стала незалежнай дзяржавай пасьля распаду Савецкага Саюзу. Гэтыя грошы былі выдаткаваныя на падтрымку памкненьняў ўкраінскага народу, які хоча мець моцны, дэмакратычны ўрад, які прадстаўляе ягоныя інтарэсы», — заявіла Нуланд.

«Мы, зразумела, не выдаткоўвалі грошы на падтрымку Майдану», — дадала яна і падкрэсьліла , што «гэта быў стыхійны рух».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG