Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт: Наша мэта ня санкцыі, а дээскаляцыя ва Ўкраіне


Джэн Сакі

Джэн Сакі

ЗША могуць увесьці санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Сакі ў панядзелак , але пры гэтым яна выказала здагадку, што такі крок ня будзе зроблены ў бліжэйшы час.

Адказваючы на пытаньне радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў інтэрвію праз Twitter, аб тым, ці разглядаюць ЗША магчымасьць уключэньня асабіста Пуціна ў санкцыйных сьпіс, Сакі адказала: «Так. Важна растлумачыць наступствы. ЗША здольныя санкцыянаваць людзей, кампаніі і сэктары (эканомікі). Мэта ня санкцыі. Мэта дээскаляцыя».

Затым яна дадала: «Разглядаецца кола службовых асоб. Ёсьць шмат магчымасьцяў для санкцый перш, чым мы будзем абмяркоўваць прэзыдэнта Пуціна». У апошні час ЗША наклалі забарону на візы і замарозілі банкаўскія актывы некалькіх расейскіх чыноўнікаў і заканадаўцаў, якія лічацца арганізатарамі анэксіі Расеяй Крыму, а таксама цэлага шэрагу бізнэсмэнаў, якія маюць сувязі з Пуціным.

Яна папярэдзіла пра далейшыя санкцыі, у тым ліку пра меры, якія закранаюць цэлыя сэктары эканомікі, калі Расея ня выканае абавязацельстваў паводле пагадненьня, дасягнутага на мінулым тыдні паміж ЗША, Расеяй, Украінай і Эўрапейскім Зьвязам аб разрадцы крызісу. Адказваючы на пытаньне пра заявы Пуціна, які сьцьвярджаў, што Расея ня ўмешваецца ў падзеі ва ўсходняй Украіне, дзе прарасейскія сэпаратысты захапілі адміністрацыйныя будынкі і ігнаруюць патрабаваньні нядаўняга пагадненьня аб вызваленьні захопленых будынкаў, Сакі напісала: «Рыторыка Пуціна не адпавядае фактам».

XS
SM
MD
LG