Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Калюмбіі і Мэксыцы разьвітваюцца з Маркесам


Габрыэль Гарсія Маркес

Габрыэль Гарсія Маркес

У Мэксыцы і Калюмбіі праходзяць памятныя мерапрыемствы з нагоды сьмерці ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэля Гарсія Маркеса, які памёр на мінулым тыдні.

Прэзыдэнты Мэксыкі і Калюмбіі, як чакаецца, асабіста прыбудуць на памінальную імшу ў Мэхіка, дзе нобэлеўскі ляўрэат пражыў больш за 30 гадоў.

У той жа час жыхары калюмбійскага гораду Аракатака – радзімы Маркеса – правядуць сваю ўласную цырымонію разьвітаньня. Лічыцца, што менавіта з гэтага гораду сьпісанае паселішча Маконда ў самым вядомым рамане Маркеса «Сто гадоў адзіноты».

Гарсія Маркес памёр у чацьвер у Мэхіка ва ўзросьце 87 гадоў.

Маркес зьяўляецца прадстаўніком літаратурнага кірунку «магічны рэалізм» і майстрам лацінаамэрыканскай і сусьветнай прозы XX стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG