Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марыупалі ўкраінцы стварылі «Народную дружыну»


Порт у Марыупалі
Порт у Марыупалі

Пра гэта заявілі падчас мітынгу за адзінства Ўкраіны ў горадзе патрыятычна настроеныя актывісты. Прычына – бязьдзейнасьць міліцыі.

Арганізатары мітынгу заклікалі ўступаць у шэрагі «Народнай дружыны» Марыупаля ўсіх неабыякавых, асабліва адстаўных міліцыянтаў і вайскоўцаў, якія маюць права насіць зброю.

Як запэўнілі актывісты, зараз выказалі жаданьне ўступіць ужо каля 120 чалавек.

На наступным тыдні абяцалі арганізацыю зарэгістраваць афіцыйна. Такое рашэньне актывісты патлумачылі тым, што міліцыя ня можа абараніць мірныя мітынгі, якія адбываюцца пад сіне-жоўтымі сьцягамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG