Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 70-х угодкаў.

Зянон Пазьняк – палітык-стыль. Готыка ў архітэктуры. Адначасова страшны і велічны, каменна-халодны і палымяны, барбарскі і вытанчаны. Гатычны стыль, наскрозь працяты рэлігійнасьцю, завяршаў сабою эпоху сярэднявечча ў мастацтве.

Пазьняк як дзьве кроплі вады падобны з гатычным храмам, ён – просты адказ, які, нібы адкрыцьцё, азорвае публіку і ня можа не выклікаць захапленьня. Брава, Зянон! Ты патрапіў у кропку, Зянон! Толькі Зянон!

Як і Готыка, Пазьняк дасканалы ў сваёй завершанасьці. «Я той, хто шлях, і хто па ім ідзе» – сказаў паэт Разанаў. «Я той, хто сьвет» – мог бы сказаць палітык Пазьняк. Гатычны палітык можа быць толькі прэзыдэнтам, і ніхто не сумняваецца, што Пазьняк – прэзыдэнт, дэталі тут неістотныя. Готыку можна або адназначна падтрымліваць, або адназначна адмаўляць.

У гатычнага палітыка ёсьць і пэўныя аб'ектыўныя праблемы. Ён ня вельмі сучасны ў цяперашнім сьвеце. Але гэта датуль, пакуль ён ня зойме паноўнага месца і сам сьвет ня стане гатычным. Калі ж ён не адзіны, вакол зьяўляецца процьма іншых стыляў, і ў іх таксама ёсьць прыхільнікі, гэтага Готыка зразумець ня можа ў сілу сваёй завершанай дасканаласьці, што натуральна выключае ўсякую магчымасьць самакрытыкі ці там адказнасьці. Недарэчна патрабаваць самакрытыкі і адказнасьці ад сабора Маці Божае ў Парыжы ці ад сьвятой Ганны ў Вільні. Яны – вяршыні гатычнага стылю.

Іншыя стылі маюць іншыя характарыстыкі і свае вяршыні дасканаласьці. Раманіка, велічная і спакойная, выклікае пачуцьці цеплыні і гармоніі. Барока – узьнёслае і пышнае. Клясыка – рацыянальная. Канструктывізм – ляканічны...

Фантастычны стыль – готыка! Схіляю галаву перад ім. Але й бязь іншых сьвет быў бы няпоўным. Сабор Маці Божае ў Парыжы

Сабор Маці Божае ў Парыжы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG