Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтавалі музычную складанку на вершы беларускіх клясыкаў (+mp3)


Фота Аліса Ахрамовіч (Арт Сядзіба)

Фота Аліса Ахрамовіч (Арт Сядзіба)

20 красавіка ў менскім паб-клюбе «Графіці» адбыўся выніковы канцэрт праекту «Паэты жывуць у песьнях» і прэзэнтацыя аднайменнага дыска.

Выступілі ўдзельнікі праекту Фёдар «Дарафей» Жывалеўскі, Сяргей Башлыкевіч, гурты «Сон-трава», «Нельга забыць».

«Паэты жывуць у песьнях» — гэта музычная складанка, вынік музычнага конкурсу, арганізаванага «Арт Сядзібаю» для беларускіх гуртоў і скіраванага на папулярызацыю беларускай літаратуры.


Як адзначыў падчас канцэрту сьпявак Сяргей Башлыкевіч, беларуская літаратура выкладаецца ў школах досыць нудна, і задача музыкаў, сярод іншага, наблізіць літаратараў да моладзі.


24 беларускія гурты даслалі на конкурс свае творы. У выніку галасаваньня слухачоў і журы былі абраныя найлепшыя песьні, якія і склалі дыск «Паэты жывуць у песьнях».
Як распавяла Свабодзе сустваральніца праекту Эмілія Скарабагатая, конкурс быў задуманы як спроба сабраць разам сьпевы маладых гуртоў, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў:

«Цяпер падлеткі і моладзь нават ня ведаюць імёны нашых славутых песьняроў, ня тое, што іх вершаў. Мы ставім мэту прыцягнуць увагу да літаратуры, выклікаць жаданьне вывучаць беларускую лірыку, дакрануцца да паэзіі з дапамогай музыкі».

Паслухаць і спампаваць альбом можна на сайце Свабоды:




Фота Аліса Ахрамовіч (Арт Сядзіба)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG