Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандэра для палякаў — як Сувораў для беларусаў. Эфір з Ганнай Соўсь ад 18-й да 21-й


Сёньня ў праграме:

Пра прэзыдэнцкія амбіцыі ўжо заявілі пяць беларускіх палітыкаў

Славянск — акупаваны горад, лічыць беларускі журналіст Зьміцер Галко, якога сёньня затрымлівалі сэпаратысты

Сын старшыні ЦВК Аляксей Ярмошын носіць майку з надпісам «Я люблю мамін боршч»

Сёлета навучэнцы коласаўскага ліцэю выправяцца на вучобу ў Армэнію, Галяндыю, Італію і Сынгапур

Паўднёвы ўсход Украіны ня лічыць законнымі ні цяперашнія ўлады, ні Януковіча

Чаму ўкраінскія сілавікі ня могуць эфектыўна супрацьстаяць баевікам? Меркаваньні экспэртаў

Як у Польшчы ставяцца да Бандэры і ягонай дзейнасьці? Як варта ставіцца да нацыянальных герояў адной краіны, якія для іншай краіны такімі героямі не зьяўляюцца? Бліц-аналіз Свабоды

Ня стала літаратуразнаўцы Бенэдыкта Сарнова, які дасьледаваў тэму ўзаемаадносінаў дыктатараў і творцаў

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Ці спыніцца Пуцін на Крыме, альбо захоча захапіць і іншыя рэгіёны Ўкраіны?

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG