Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі атрымала ад сваіх калегаў з Украіны запрашэньне назіраць за выбарамі прэзыдэнта Ўкраіны.

Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

«Мы атрымалі запрашэньне на двух чалавек. Зараз гэта пытаньне разглядаецца».

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаныя на 25 траўня.

Яшчэ раней, 11 траўня, будуць абіраць прэзыдэнта Літвы. Аднак на гэтае мерапрыемства запрашэньня для ЦВК Беларусі пакуль няма.
XS
SM
MD
LG