Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага журналіста ў Славянску вызвалілі


Зьміцер Галко
Зьміцер Галко

Журналіст газэты «Новы час» Зьміцер Галко, якога разам з італьянскім і францускім журналістамі ў Славянску Данецкай вобласьці былі затрымалі ўзброеныя людзі, паведаміў, што ўсіх іх адпусьцілі.

Адразу пасьля вызваленьне ён адказаў па тэлефоне на пытаньні Радыё Свабода.

Як вас вызвалілі, хто прымаў рашэньне, ці дапытвалі вас перад гэтым?

Самога чалавека мы ня бачылі. Прыяжджала нейкая машына з таніраваным шклом, але я не ўпэўнены, ці быў там іх камандзір, ці яны атрымалі загад па тэлефоне. Проста ў нейкі момант яны сказалі: Усё добра, вы можаце ісьці. Яны праверылі ўсе камэры, паглядзелі ўсе фотаздымкі. Спачатку да нас паставіліся агрэсіўна, адзін чалавек устаў і так паўжартам наставіў на нас аўтамат. Было і такое.

Мы стаялі ня разам зь імі, таму яны фактычна з намі не размаўлялі. Толькі потым, калі атмасфэра разрадзілася і мы падышлі да іх бліжэй і перакінуліся некалькімі словамі. Запыталіся хто яны і адкуль. Ніхто не сказаў, што ён са Славянску. Некалькі чалавек сказалі, што яны з Данбасу. Спыталіся адкуль у іх зброя. Адказалі - ну нам выдалі ў часовае карыстаньне.

У француза і італьянца яны пыталіся, хто яны, на каго працуюць, ці будуць яны праўду расказваць.

А ў вас не пыталіся?

Не, я нават не казаў, што я журналіст. І яны мяне не пыталі, хто я. Яны ўспрынялі мяне, як перакладчыка. Пасьля таго, як нас адпусьцілі, мы паспрабавалі пайсьці той жа дарогай, якой ішлі да затрыманьня - празь вялізны мост. Але нас затрымалі ізноў, разьвярнулі і сказалі - без акрэдытацыі, без дазволу іх начальства мы ня можам нічога рабіць.

І колькі вас там агулам пратрымалі?

Агулам атрымліваецца хвілінаў 40, можа каля гадзіны. Другі раз нас ужо не затрымлівалі, проста сказалі - ідзіце па акрэдытацыю.

А хто выдае гэтую акрэдытацыю?

Абсалютна незразумела. Францускі журналіст быў тут некалькі дзён таму і спрабаваў трапіць у колішнюю гарадзкую Раду па акрэдытацыю. І ня змог туды патрапіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG