Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візытоўка Яраша стала інтэрнэт-мэмам


Лідэр арганізацыі «Правы сэктар» Дзьмітры Яраш

Лідэр арганізацыі «Правы сэктар» Дзьмітры Яраш

Візытная картка лідэра ўкраінскай радыкальнай арганізацыі «Правы сэктар» Дзьмітрыя Яраша, нібыта пакінутая на месцы ўчорашняга бою ў Славянску, стала нагодай для шматлікіх кпінаў ў сацыяльных сетках. Яраш аказваецца датычным да ўсіх падзеяў у сьвеце.

У нядзелю расейскі сайт навінаў Lifenews паведаміў, што візытоўка лідэра «Правага сэктару» была знойдзеная на месяцы атакі на блокпост прарасейскіх актывістаў у Данецкай вобласьці.

Міністэрства замежных спраў Расеі выказала абурэньне з нагоды нападу. Паводле расейскага МЗС, гэтая «правакацыя» паказала, што Кіеў адмаўляецца выконваць умовы жэнэўскага пагадненьня аб дээскаляцыі крызісу.

Расейскія СМІ абвінавацілі ў нападзе ўкраінскіх нацыяналістаў, пры гэтым візытная картка Яраша фігуравала ў паведамленьнях у якасьці доказу іх датычнасьці да нападу.

«Правы сэктар» абверг сваю датычнасьць да перастрэлкі, ў выніку якой загінулі прынамсі тры чалавекі. У інтэрвію «5-му каналу» ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік «Правага сэктару» Арцём Скарападзкі заявіў, што Крэмль «зладзіў правакацыю». Ён таксама адзначыў, што паводле паведамленьняў візытоўкі Яраша былі знойдзеныя ў «цалкам згарэлых аўтамабілях», што ўяўляецца поўным абсурдам.

Інцыдэнт спарадзіў інтэрнэт-мэм, шмат дэматыватараў і малюнкаў, на якіх візытоўка Дзьмітрыя Яраша аказалася зьвязанай з самымі вялікімі таямніцамі ў сьвеце.

Мэм мае свой уліковы запіс у Twitter https://twitter.com/YaroshCard і хэштэг пошуку #ВизиткаЯроша.

Вось некаторыя прыклады выкарыстаньня мэму ў сацыяльных сетках.








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG