Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаная грамадзянскай партыя будзе вылучаць на прэзыдэнцкія выбары 2015 году свайго кандыдата.

Пра гэта Свабодзе паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька: «У траўні ў нас адбудзецца партыйны з’езд, на якім мы і абвясьцім імя прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду. Гэта неабавязкова будзе старшыня партыі. Мы маем зараз трох патэнцыйных партыйных кандыдатаў. Дэлегаты зьезду вызначаць, на каго зь іх рабіць стаўку».

Пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі ўжо публічна абвесьцілі лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, бібліятэкарка з Бабруйску Сьвятлана Грыцэнка — як вылучэньне ад кааліцыі дэмакратычных сілаў гэтага гораду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG