Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія сэнатары заклікаюць Абаму да больш жорсткіх санкцыяў супраць Расеі


Барак Абама

Барак Абама

Амэрыканскія сэнатары заклікаюць Белы дом да жорсткіх эканамічных санкцыяў супраць Расеі.

Сябры камітэту Сэнату па замежных справах, рэспубліканец Боб Коркер і дэмакрат Крыс Мэрфі заяўляюць, што такія дзеяньні прэзыдэнта ЗША Барака Абамы былі б адэкватным адказам Вашынгтону на дэстабілізацыю Крамлём сытуацыі ва Ўкраіне.

Боб Коркер, адзначыў, што санкцыі ЗША ўключаць ціск на энэргетычны сэктар Расеі, у прыватнасьці — на кампанію «Газпром», а таксама на расейскую банкаўскую сфэру. На думку рэспубліканца, тое, што Захад пакідае Ўкраіну сам-насам з Расеяй, зьяўляецца «бессаромным».

У сваю чаргу, сэнатар Крыс Мэрфі заявіў: калі ЗША не дапамогуць Украіне, наступнай ахвярай Расеі можа стаць нейкая з краінаў-сябраў НАТО.
XS
SM
MD
LG