Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кувэйце зачынілі газэты


Судзьдзя ў Кувэйце пастанавіў часова закрыць дзьве газэты за парушэньне забароны на публікацыю пра меркаваную спробу дзяржаўнага перавароту.

Незалежныя газеты «Аль-Ватан» і «Алам аль-Юм» апублікавалі падрабязнасьці сакрэтных расьсьледаваньняў змовы супраць кіраўніцтва Кувэйту, якую нібыта рыхтавалі былыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

У сувязі з гэтым Міністэрства інфармацыі падало скаргу ў суд.

Па дадзеных АP, выданьне абедзьвюх газэтаў будзе прыпынена на два тыдні, аднак рэдактар адной з газэтаў ужо паабяцаў абскардзіць гэтае рашэньне.

Раней Кувэйцкая пракуратура пастанавіла трымаць расьсьледаваньне пра спробу дзяржаўнага перавароту ў сакрэце і забараніла пісаць пра яго ў СМІ, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG