Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжым прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна хоча зьнішчыць незалежную Ўкраіну.

Пра гэта в.а. прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў заявіў у інтэрв'ю праграме «Падзеі тыдня» на тэлеканале «Ўкраіна».

Паводле яго, «Пуцін вельмі баіцца Ўкраіны, бо Ўкраіна – гэта прыклад для многіх постсавецкіх дзяржаў, што людзі самі могуць вызначаць, якая ўлада ім падабаецца, а якая не падабаецца. У нас людзі самі змаглі зьмяніць уладу і адхіліць ад, прабачце, «бюджэтных кармушак» кіраўнікоў-злодзеяў».

«І такі прыклад вельмі палохае Пуціна, – дадаў Турчынаў. – Таму яго задача – ня проста захапіць частку тэрыторыі Ўкраіны, яго задача – цалкам дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне. Спроба дэстабілізаваць сытуацыю на ўсходзе краіны, у першую чаргу ў Данецкай вобласьці – гэта ўдар па ўсёй Украіне».

«І зьнішчыць незалежную Ўкраіну – менавіта такую задачу перасьледуе рэжым Пуціна», – падкрэсьліў Турчынаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG