Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ ўдзельнічаюць у сыстэмных правакацыях, – Мінабароны Ўкраіны


Расейскія журналісты ўдзельнічаюць у большасьці правакацый супраць украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

«Так, толькі за апошні тыдзень на блёкпост. што разьмешчаны каля Луганску ў напрамку горада Шчасьце адбылося некалькі надзвычайных здарэньняў. У бок вайскоўцаў, якія нясуць службу на аб'екце са зброяй у руках, невядомыя ў масках неаднаразова кідалі камяні і пэтарды. а таксама вялі агонь з траўматычнага зброі». – сказана ў паведамленьні.

«Характэрна, што ў большасьці падобных выпадкаў у кульмінацыйны момант «канфлікту», які спрабуюць раздзьмуць невядомыя агрэсіўна настроеныя грамадзяне, зьяўляюцца журналісты зь лягатыпамі расейскіх тэлеканалаў і задаюць украінскім вайскоўцам правакацыйныя пытаньні з мэтай выставіць апошніх «захопнікамі» і «людзьмі, якія ўжываюць сілу супраць мірнага насельніцтва», – паведамляе прэс-служба.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генэральнага штаба Ўзброеных Сіл Украіны нагадвае, што вайскоўцы падчас нясеньня службы са зброяй у руках выконваюць баявое заданьне, і ў выпадках, прадугледжаных законамі Ўкраіны, маюць права дзейнічаць супраць парушальнікаў на тэрыторыі вайсковага аб'екта ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі дзейнага заканадаўства і Статутам УС Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG