Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жырыноўскі папрасіў прабачэньня ў цяжарнай журналісткі


Уладзімер Жырыноўскі

Уладзімер Жырыноўскі

Расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі ў эфіры тэлеканала «Россия-1» папрасіў прабачэньня ў абражанай ім цяжарнай журналістки агенцтва «Россия сегодня», перадае Бі-бі-сі.

«У пятніцу ў Думе пры размове з прэсай я ў канцы, адказваючы на пытаньні, трошкі груба пагаварыў, адказаў дзяўчыне. Я яе нават ня бачыў сьпярша, і аказваецца, яна была ў палажэньні, цяжарная. Я ёй прыношу прабачэньні і наогул усім, калі кагосьці мог пакрыўдзіць», – сказаў палітык.

У пятніцу на пытаньне журналісткі пра тое, ці варта Расеі ўводзіць санкцыі ў адказ на абмежаваньні на ўезд расейцаў ва Ўкраіну, дэпутат абсыпаў абразамі карэспандэнтку і калегаў, якія заступіліся за яе.

Выхадка Жырыноўскага атрымала шырокі нэгатыўны рэзананс у грамадзтве і сеціве. Гэта выглядала наступным чынам:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG