Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр пісьменьнік Бэнэдыкт Сарноў


Бэнэдыкт Сарноў

Бэнэдыкт Сарноў

У Маскве пасьля цяжкай працяглай хваробы памёр літаратуразнавец і публіцыст Бэнэдыкт Сарноў. Пра гэта сайту Грані.ру паведаміла яго ўдава. Сарнову было 87 гадоў.

Скончыўшы Літінстытут ў 1951 годзе, Сарноў працаваў у часопісе «Пионер», «Литературной газете», быў аўтарам літаратурных перадач.

З канца 1960-х гадоў і да перабудовы Сарноў практычна не друкаваўся. Ён аўтар прац пра Зошчанку, Маякоўскага, Эрэнбурга, Маршака. У 2004-2006 гадах Сарноў выпусьціў дзьве кнігі ўспамінаў, у 2008-2011 выйшла яго чатырохтомная праца «Сталін і пісьменьнікі». У 2012 годзе Сарноў выпусьціў кнігу «Фэномэн Салжаніцына».
XS
SM
MD
LG