Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Францішка Бервячонак: «Як стала слухаць Свабоду, то навучылася на беларускай размаўляць»


Францішка Бервячонак: Людзі ў нас нармальныя. Веры ў людзей хапае
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:27 0:00

Францішка Бервячонак: Людзі ў нас нармальныя. Веры ў людзей хапае

Шчырая верніца, грамадзкая актывістка і наша сталая слухачка з Глыбокага Францішка Бервячонак — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.

«Бацькі мае лічылі сябе палякамі. Калі я была дзіцём, мяне навучылі размаўляць толькі па-польску. Як пайшла ў школу, дзе ўсё выкладалі па-расейску, то мучылася.

Апошнім часам ніяк не магу глядзець БТ і слухаць дзяржаўнае радыё, бо як параўнаю, што піша „Народная Воля“ і што кажуць там, то і ня веру ім. Цяпер вуха прыкладу да прыймача і слухаю Свабоду.

Пачала вершы пісаць, яшчэ як была патрыёткай Савецкага Саюзу. Цяпер мне сорамна за тое, што верыла ўсёй той хлусьні. А як стала слухаць Свабоду, то навучылася на беларускай мове размаўляць і пісаць і крыху нават чытала на Свабодзе свае вершы.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Інтэрнэту ня маю, то слухаю, хоць і складана бывае пачуць, але кожны вечар і раніцу слухаю і беларускую Свабоду, і расейскую Свабоду. На беларускай вельмі люблю Падарожжы Бартосіка і праграму пра турмы. Радуюся, калі чую, што выпусьцілі каго з турмы.

Вельмі веру таму, што гаворыць Павал Севярынец. Заўсёды хаджу на сустрэчы зь ім, як ён прыяжджае да нас. Я вельмі добра зь ім знаёмая і з мамай ягонай.

А Радыё Свабода слухаю па старым прыймачы. Удзельнічала ў конкурсе, каб выйграць новы прыймач, але не ўдалося выйграць, то па-ранейшаму слухаю з цяжкасьцю па старым.

У адной маёй сяброўкі ў КДБ у Менску працуе сын. Але мы з ёй аднадумцы. Сын як прыяжджае, то дакарае яе, маўляў, перастань мама.

Трэба, каб у нас справядлівасьць была законам, каб былі нармальныя суды, каб былі выбары не такія, як Ярмошына робіць. І тады ўсё будзе нармальна. Людзі ў нас нармальныя. Веры ў людзей хапае.
Узьнімуць сьцяг наш бел-чырвона-белы
і герб Пагоня будзе зноў жывым.
Я ў пакаленьне маладое веру
і кланяюся ў ногі нізка ім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG