Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутычка ў Славянску: адзін загінуў, трое параненыя

Ukraine -- Armed men, who are wearing black and orange ribbons of St. George - a symbol widely associated with pro-Russian protests in Ukraine, pass by barricades outside the mayor's office in Slovyansk, April 18, 2014

Адзін чалавек загінуў і трое атрымалі агнястрэльныя раненьні падчас сутыкненьня ў Славянску на Данеччыне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

«У горадзе Славянску Данецкай вобласьці 20 красавіка каля 3:00 на блёкпасьце паміж дзьвюма групамі грамадзян паўстала ўзброеная сутычка. У выніку адзін чалавек загінуў і трое атрымалі агнястрэльныя раненьні. Пацярпелыя шпіталізаваныя», - гаворыцца ў паведамленьні міліцыі.

Паводле інфармацыі МУС, падрабязнасьці гэтага інцыдэнту пакуль удакладняюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG