Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране хочуць прызначыць новага прадстаўніка ў ААН


Высокапастаўлены іранскі вайсковец заклікаў улады краіны прызначыць новага прадстаўніка пры ААН пасьля таго, як ЗША адмовіліся выдаць візу нядаўна прызначанаму сталаму прадстаўніку Ірану пры ААН Хаміду Абу Талебу.

Кіраўнік камітэта міністэрства абароны Ірана па пошуку зьніклых без вестак у час ваенных дзеяньняў, генэрал Махамад Багірзадэ заявіў, што Абу Талеб павінен застацца ў Тэгеране, каб быць побач з маці, якая падчас ірана-ірацкай вайны ў 80- я гады страціла двух сыноў.

Улады ЗША абвінавачваюць Абу Талеба ў датычнасьці да захопу амэрыканскіх закладнікаў у 1979 годзе ў Тэгеране. Сам Абу Талеб сьцьвярджае, што ўсяго толькі працаваў перакладчыкам на людзей, якія захапілі закладнікаў.

18 красавіка амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама падпісаў законапраект, які ўводзіць забарону на ўезд у ЗША асобаў, абвінавачаных у шпіянажы або тэрарыстычнай дзейнасьці супраць ЗША і саюзьнікаў , а таксама тым, хто ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бясьпецы краіны.
XS
SM
MD
LG