Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карачы скралі супрацоўнікаў ЮНІСЭФ


У пакістанскім горадзе Карачы, на поўдні краіны, узброеныя людзі выкралі дваіх супрацоўнікаў прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (UNICEF).

Злачынства было зроблена 17 красавіка. UNICEF да гэтага часу не камэнтуе тое, што адбылося.

Партовы горад Карачы з насельніцтвам 18 мільёнаў лічыцца фінансавай сталіцай Пакістану. У прыгарадах Карачы знаходзяцца базы талібаў.

Падобнае выкраданьне адбылося ў лютым гэтага года, калі ўзброеныя людзі выкралі трох супрацоўнікаў прадстаўніцтва Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Захопленыя супрацоўнікі гэтага падразьдзяленьня ААН да гэтага часу не вызваленыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG