Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ плянуе накіраваць на ўсход Украіны назіральніка


Выканальнік абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца

Выканальнік абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца

Прадстаўнік місіі паедзе ва ўсходнія раёны Ўкраіны для «выпрацоўкі практычных мадальнасьцяў выкананьня Жэнэўскай заявы», — .аведамляе МЗС Украіны.

Падчас сустрэчы в. а. міністра замежных спраў Украіны Андрэя Дзешчыцы і кіраўніка місіі АБСЭ Ертугрулем Апаканам была таксама дасягнутая дамоўленасьць пра ўжываньне неадкладых захадаў для практычнага выкананьня Жэнеўскай заявы.

У рамках яе ўрад Украіны ўнёс у Вярхоўную раду праект закону пра амінстыю для ўдзельнікаў масавых беспарадкаў ва ўсходніх рэгіёнах, а таксама для тых, хто здасьць зброю і вызваліць адміністрацыйныя будынкі. Пад амністыю не трапляюць тыя, хто падазраецца ва ўчыненьні цяжкіх злачынстваў.

Актыўная фаза правядзеньня антытэрарэстычнай апэрацыі прыпынаная, аднак сама апэрацыя працягваецца. Яе мэта — забясьпечыць пэрыметар бясьпекі ад узброеных сэпаратыстаў і не дапусьціць ахвяраў сярод мірных жыхароў.

Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў Канцэпцыю рэфармаваньня мясцовага самакіраваньня і тэрытарыяльнай арганізацыі ўлады ва Ўкраіне, асноўнай ідэяй якой зьяўляецца дэцэнтралізацыя ўлады ў краіне, пашырэньне паўнамоцтваў тэрытарыяльных супольнасьцяў і зьмена сыстэмы кіраваньня на абласных і раённых узроўнях. Абмеркаваньне Канцэпцыі будзе доўжыцца да 1 траўня.
XS
SM
MD
LG