Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе ўкраінскія караблі выйшлі зь Севастопалю й Донузлава


У адпаведнасьці з даручэньнем в. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава, у расейскім палоне ня мусіць заставацца ніводзін украінскі карабель.

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» з спасылкай на прэс-службу Турчынава.

У суботу з бухтаў Севастопалю й Донузлава выйшлі ў тым ліку дэсантны карабель «Кіраваград», карвет «Віньніца» і плавучая база «Залатаноша». Яны накіроўваюцца ў Адэсу, дзе разьмешчана база ВМС Украіны.
XS
SM
MD
LG