Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея прызнала наяўнасьць войскаў на мяжы з Украінай


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Расейскія ўлады прызналі, што на мяжы з Украінай дысьлякаваныя войскі міністэрства абароны. Па словах Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі, Масква мае права прымаць захады засьцярогі, каб забясьпечыць сваю бясьпеку.

У апошнія тыдні заходнія палітыкі і СМІ неаднаразова паведамлялі са спасылкай на дадзеныя выведкі, што паблізу ўкраінскай мяжы знаходзяцца каля 40 тысяч расейскіх вайскоўцаў, гатовых да ўварваньня. Расейскі бок некалькі разоў спрабаваў абвергнуць гэтыя дадзеныя.

Сёньня ў заходняй прэсе зьявіліся паведамленьні, што Расея апавясьціла Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША аб адмене дазволу на інспэкцыйны палёт у расейскай паветранай прасторы. Падобныя інспэкцыі прадугледжаныя Дамовай па адкрытым небе — шматбаковага міжнароднага пагадненьня, падпісанага ў сакавіку 1992 году ў Хельсінкі прадстаўнікамі 23 дзяржаваў. На Захадзе лічаць, што забарона на інспэкцыйны палёт можа азначаць жаданьне Крамля схаваць інфармацыю аб дысьлякацыі расейскіх узброеных сілаў ля мяжы з Украінай.

Масква і Вашынгтон маюць права праводзіць узаемныя інспэкцыі па двухбаковых пагадненьнях паміж Расеяй і ЗША ў галіне кантролю за ўзбраеньнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG